Трансляцыя бортнай традыцыі Беларусі ў адпаведнасці з традыцыйнымі падыходамі, тэхнікамі, ведамі; і стварэнне паўнавартаснага ўстойлівага рэзервата, як комплекса ўзаемасувязей прыроды і чалавека дзеля біяразнастайнасці, развіцця супольнасцей і інавацыйнага падыхода па карыстанню прадуктамі прыроднага і культурнага асяроддзя.
Традыцыйнае бортніцтва - сукупнасць ведаў, вераванняў, звычаяў, абрадаў, нормаў звычаёвага права, іншых форм духоўнай і матэрыяльнай культуры, набытых на працягу самастойнага развіцця на сваёй зямлі - як каштоўнасць, якая павінна транслявацца ў пакаленнях.
захаванне, папулярызацыя, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.
Вяртанне пчалы ў звычайныя для яе ўмовы існавання (лясны і балотны біятопы) праз аднаўленне лепшых бортных традыцый і практык дзеля ўстойлівага развіцця і біяразнастайнасці.
Укараненне ведаў, вераванняў, лепшых падыходаў і спосабаў праз непасрэдны кантакт з настаўнікам (носьбітам, спадчынным бортнікам)
Перайманне навыкаў і практык пошуку месц, вырабу вулляў, працы з пчоламі і прыладамі
Самастойны ўдзел ва ўсіх працэсах
бортнага промысла: тварба, чыстка, догляд, глядзенне, праца з дрэвам і інш.
Непасрэдны ўдзел у Выцісканні воска, суканні свечак, вырабу васкадавін і тварбы
Супраца з выканаўцамі па рэканструкцыі традыцыйных жалезных прылад: Барта, Пешня, Цясло, Медарэз
Вяртанне тэхналогій працы са скурай і Выраба лезіва (пяньковага) і жэні скураной
Выраб бандарных ёмістасцей і лазьбеня з ліпавага луба традыцыйным спосабам
Выраб і развіццё традыцый сукання свечак; арганізацыя, ўдзел і захаванне абрада Брацкай свячы
Удзел у 10+ экспедыцыях (комплексных і асабістых), у якіх былі наведаны 20+ населенных пунктаў. Агульная адлегласць склала 7000+ км. Агульная працягласць склала 60+ дзён экспедыцый.
Удзел і фіксацыя усяго гадавога цыкла дзейнасці бортніка.
За гады экспедыцыйнай дзейнасці было праведзена больш за 50+ размоў і запісана 60+ гадзін аўдыё/відэа матэрыялаў
Адшуканы "Дуб Мінтус" - адзіны бортны дуб, які мае сваё імя: 4 гады пошукаў, 30 км пройдзеных сцежак і дарог пешшу.
Актыўны ўдзел у прасоўванні тэмы бортніцтва ў грамадскую прастору: лекцыі і форумы (15+); міжнародныя канферэнцыі і форумы (9+); інтэрв'ю СМІ (10+); радыё-перадачы (9+); кнігі і выданні (3); дакументальныя фільмы і забаўляльныя перадачы (3+).
Агульны сацыяльны капітал складае 5000+ паслядоўнікаў у большасці сацыяльных платформ (Youtube, Instagram, Facebook, Vk, Viber, Telegram, Academia, Tik-Tok, X, Аднакласнікі)
Правядзенне нефамальных актыўнасцей: карпаратыўны сняданак, майстар-класы, падарожжы, лекцыі і інш.
Арганізацыя выставы пра традыцыйнае бортніцтва; са-арганізацыя першага форума бортнікаў і рэгіянальнага свята; удзел у стварэнні і развіцці адукацынага маршрута
Выданне першага ва Ўсходняй Еўропе Альманаха "Бортныя хронікі: усё пра бортнікаў і бортніцтва тутэйшае"
Збор і захоўванне экспедыцыйных і архіўных матэрыялаў.
Збор архіўнага этнаграфічнага і гістарычнага графічнага, аўдыё і відэа матэрыялаў.
Стварэнне медыя-бібліятэкі "Вялікая бортная Бібліятэка", у склад якой уваходзяць відэатэка, фотатэка, артыкулы СМІ, зборнікі, гістарыяныя і этнаграфічныя кнігі, матэрыялы экспедыцый, аўдыётэка і інш.
Фіксацыя і вывучэнне бортніцтва ў межах лакальнай культуры: апытанне сведкаў, пошук рэальных месц і аб'ектаў: ужо сёння знойдзена 50+ бортных слядоў; сабраны этнаграфічны і гістарычны матэрыял пра бортніцтва ў межах лакальнай культуры.
Рэканструкцыя свячных абрадаў: "Брацкая свяча"; выцісканне воска і выраб свечак (суканне грамнічных і іншых свечак); абрад "свяча".
Ахова дзікіх пчол (слепета); выраб борцей/калод; развіццё рамёстваў звязаных з бортніцтвам (пляценне, дрэваапрацоўка і інш.)
Вяртанне пчалы ў натуральныя дзікія ўмовы існавання (стварэнне рэзервата дзікай пчалы паводле традыцый, практык і падыходаў традыцыйнага бортніцтва).