Прыйшла вясна і бортніку вельмі шмат працы, ажно не хапае часу ўсё зрабіць. Гэта час, калі бортнік пачынае тварыць свае вуллі-калоды і борці-дупла, каб туды пасяліліся пчолы. Гэта адзін з самых адказных перыядаў для бортніка, бо ад таго, як правільна і якасна зроблена праца залежыць цэлы год, а ўвосень - "ўраджай".
Што толькі не было ў гэтым годзе: вясна з вадой (некаторыя рэчкі Палесся разліліся ў шырокія моры), снег пасярод дня, цеплыня і моцны вецер. Але ж якраз пад самага Юр'ю стала цяплець і нарэшце прырода пачала ажываць. То бортніку трэба спяшацца, каб пачысціць і затварыць свае вульлі. А часам прыходзіцца вуллі ставіць на свае месцы высока над зямлёй, каб скалля пабачыла яго і прывяла з сабой каралеву-матку са сваёй дружынай і сяброўкамі.
Ніжэй невялікі фота-рэпартаж, дзе будзе палескі конік, калода-вулей, дубы, дзеці і бортнікі.
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2025 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Осіпаў Іван, Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.