Шаноўныя людцы Беларусі, хачу прадставіць Вам магчымасць адчуць і даведацца пра новы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (15 лістапада Нацыянальная Рада пры Міністэрстве культуры ўзгадніла ўключэнне Ляснога бортніцтва ў Спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці). А ніжэй вы маеце магчымасць прачытаць і паглядзець больш дэтальна пра лясное бортніцтва ў Беларусі.
Лясное бортніцтва ў Беларусі таксама мае і іншыя назвы, а менавіта глядзець пчол, пчалярства, займацца пчоламі, даглядаць пчол і іншыя (з матэрыялаў экспедыцый і этнаграфічных крыніц).Гэты элемент належыць ла катэгорыі "традыцыйныя промыслы", які ў сваю чаргу звязаны з іншымі народнымі рамёствамі: кавальства, дрэваапрацоўка, выраб скуры і пляцення з яе, вырабы з лубу (лубяныя ёмістасці), працы з воскам і іншае. Унікальнасць элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны вызначаецца наступным:
Гістарычна гэты промысле развіваўся ад простых форм карыстання лесам да больш складаных. Бортніцтва ў старажытныя часу было формай збіральніцтва, а ўжо з ХІХ-Х ст. набывае рысы арганізаванай эканамічнай галіны гаспадаркі тагачасных дзяржаўных утварэнняў. Інтэнсіўнаму развіццю гэтага промысла спрыялі высокі попыт на воск і мёд. Ужо ў XVI-XVII стст. настае так званы Залаты (Мядовы) век бортніцтва, што падцвярджаецца наступным:
Такім чынам Бортніцтва - старажытны лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства, заснаванага на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол (баровак) у штучных дуплах - борцях.
Развіццё гэтага промысла прайшло 3 этапа:
Лясное бортніцтва і сёння ўяўляе сабой шырокі пласт навыкаў, традыцый, практык, якія датычацца толькі гэтага промысла. А гэта:
Ніжэй прастаўлены асноўныя элементы ляснога бортніцтва (гэта ня ўсё, канешне, а толькі самае асноўнае):
Пчала – ня проста насякомае, а з аднаго боку, сакральная жывая істота («роўная чалавеку»); з другога боку - аб’ект аховы і догляду. Як кажуць бортнікі: «Не я збіраю мёд – а пчала дае яго».
Дрэва – месца, дзе жыве пчала; аб’ект руплівага догляду і захавання яго існавання. Трапляюць такія дрэвы («яшчэ прадзедавы»), на якіх вісяць дзедавы калоды. Лес – натуральныя ўмовы існавання і жыццядзейнасці пчалы.
Бортнік – чалавек, які рупліва прытрымліваецца парадаў свайго бацькі, дзеда (а часам супольных звычаяў вясковай грамады). Бортнік цесна звязаны з навыкамі (узлазіць на дрэва, прывабліваць пчол і інш.) і валоданнем прыладамі (сякера, пяшня і інш.)
Калода / борць – натуральнае месца жыццядзейнасці пчалы ў лесе. Калода як і борць (дупло штучнае або натуральнае) «абслугоўваецца» і ствараецца з большага аднолькава. Выраб калоды цяжкі працэс, так сама як і яе ўстаноўка на дрэва.
Звычаі і абрады – бортніцтва прасякнута ўскрозь самі рознымі абрадамі, звычаямі. Акрамя бонды, тварбы, забаронаў і звычаёвага права, існуе вялікае мноства практык, навучанняў, якія звязаны з сакрэтамі прываблівання рою, усталёўкі калоды на дрэва, аховы і догляду пчол, збору мёда і яго спажыванню.
Асноўныя элементы ляснога бортніцтва маюць самае блізкае дачыненне да леса.
Борць і калода няхай выглядаюць па-рознаму, аднак маюць аднолькавую структуру:
Каляндар ляснога бортніцтва прымеркаваны агульным прыродным працэсам: вылет пчалы пасля зіму (пасля спячкі), актыўнае раенне ў канцы вясны, пачатку лета, ўваход у спячку ў сярэдзіне восені. Ніжэй даданы каляндар залежнасці цыклаў штогадовай працы бортніка і прыродных працэсаў.
Арэал распаўсюджання (дадзеныя на 2017 год) бортніцтва ў Беларусі не аднародны, хаця промысел характэрны для ўсёй краіны. У гэтым плане вылучаецца Лельчыцкі раён наяўнасцю высокай шчыльнасці спадчынных бортнікаў.
Асноўнымі арыенцірамі з’яўляецца наяўнасць старых лясоў ці балотна-лясных фармацый.
Бортніцтва сканцэнтраваны ў межах Лельчыцкага, Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавічскага, Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, Столінскага і Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці – рэгіён найбольшай канцэнтрацыі спадчынных бортнікаў і актыўнай традыцыйнай практыкай. У рэгіёне пражывае больш за 100 спадчынных бортнікаў, якія трымаюць больш за 2000 калод у лесе.
Прапаную таксама паглядзець невялікі фільм пра лясное бортніцтва ў Беларусі. Адкуль вы даведаецеся як стаць бортнікам:)
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2025 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Осіпаў Іван, Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.