На нашым сайце з’явілася новая асветніцкая старонка пра бортныя знакі — асабістыя знамёны бортнікаў, якімі пазначалі ўласнасць, дрэвы з борцямі, калоды і прылады, а таксама карысталіся як асабістым подпісам.

Простыя рысы, крыжы, кружкі, дугі і іншыя графічныя элементы складаліся ў адметны знак, які быў звязаны з канкрэтным бортнікам і яго правамі. На новай старонцы можна паглядзець прыклады бортных знакаў, даведацца пра іх прызначэнне і пра тое, як такая графічная мова існавала ў традыцыі бортніцтва.
Асобная частка старонкі — генератар бортнага знака. Увядзіце беларускае імя, і яго літары ператворацца ў простыя графічныя элементы, з якіх складзецца сучасны асабісты знак.
Генератар не аднаўляе сапраўднае гістарычнае родавае кляйно. Гэта асветніцкі эксперымент, натхнёны формамі традыцыйных бортных знамёнаў, які дазваляе не толькі прачытаць пра іх, але і самому папрацаваць з гэтай графічнай мовай.
Паглядзець бортныя знакі і стварыць свой: https://bortnictva.by/bortnyja-znamiona
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!

Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2025 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Осіпаў Іван, Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.
