Шаноўныя прыхільнікі бортніцтва, аматары і канешне непасрэдныя яго ўдзельнікі.
Сёння ў вас з'явілася магчымасць узгадаць сваіх продкаў, слаўных бортнікаў, якія займаліся бортніцтвам; або ўпісаць сябе як бортніка; або дадаць у супольнасць сваякоў і бліжэйшых родзічаў, якія займаліся або займаюцца бортніцтвам.
Гэта вельмі вялікая і адказная справа для нас усіх: з нашага боку - гэта забеспячэнне захаванасці дадзеных; з вашага боку гэта дакладнасць дадзеных. З боку арганізацыі бяспекі: дадзеныя, якія вы дасылаеце - нікому не перадаюцца і выкарстоўваюцца з абагульняючай мэтай.
Для чаго гэта трэба? Перш за ўсё, каб паказаць нам самім, што старажытны промысел шырока існаваў раней і бытуе сёння. Для гэтага будзе зроблены інфраграфічны матэрыял, які ўсе зацікаўленыя змогуць паглядзець і паказаць сваёй сям'і.
BY - ПЕРАПІС БОРТНІКАЎ БЕЛАРУСІ
RU - ПЕРЕПИСЬ БОРТНИКОВ БЕЛАРУСИ
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА БОРТНІЦТВА
Што ж такое бортніцтва і хто такі бортнік? Бортніцтва - гэта старажытная форма пчалярства, калі чалавек рабіў вуллі ў лесе і даглядаў у іх пчол. Зараз, як і раней на тэрыторыі Беларусі існуюць дзве формы вулля: калода (1.2-1.8 м вышынёю кавалак дрэва, з доўгай адтулінай і выбранай ўсярэдзіне каморай), борць (дупло ў жывым дрэве).
Бортнік - гэта і ёсць той самы чалавек, які займаецца гэтым традыцыйным промыслам: вырабляе калоды-вуллі, або борці-дупла; развешвае калоды-вуллі на дрэвах у лесе; даглядае пчол і трымаецца традыцый і практык сваёй сям'і.
ШТО ЎЖО ЗРОБЛЕНА
На сёння, вядома пра больш як 300 бортнікаў з усіх абласцей Беларусі: гэта імёны і населеныя пункты, гады жыцця (або год нараджэння). Гэта дапамагае паказаць усяму свету, што беларусы неверагодныя, а Беларусь краіна, дзе існуе старажытны лясны промысел.
У 2017 годзе бортніцтва ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
У 2020 годзе гэты промысел быў унесены ў Спіс ЮНЭСКА як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўсяго чалавецтва.
КАНТАКТЫ
Толькі супольна мы можам падзякаваць ўсім нашым дзядам-бортнікам, і сённяшнім прадстаўнікам гэтага высакароднага занятка.
Слава Пчале і бортнай сасне, бортніку ў лесе, лязіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
З павагай, Іван Восіпаў (Культурная ініцыятыва па развіццю традыцыйнага бортніцтва "Братэрства босых бортнікаў").
Калі ў вас ёсць, што спытаць або распавесці, пішыце - osipau@gmail.com
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2023 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.