Бортніку часта прыходзіцца ўзаемадзейнічаць з раслінным светам праз розную працу. Але больш за ўсё шкада, калі ў лесе ад буры валіцца стойла (тоўстая сасна). Здаецца на гэтым ўсё... але бортнік жыве ў лесе і спрабуе максімальна ўстойліва выкарыстоўваць лясныя рэсурсы. Як раней 500 і 100 гадоў таму, як паваліцца стойла, то зрабіць з яго калоду-вулей для пчол, павесіць тую калоду на дрэва і зрабіць усё, каб прыляцела туды пчаліная матка са сваёй дружынай. Насалоджвайцеся кароткім ўступам (8хвілін за 1 хвіліну) і медыятыўныя гукі пілы:).
00:00 Інтра
00:15 Выпіл калоды-вулля са стойла (6х хуткасць)
01:11 Выпіл калоды-вулля са стойла (поўная версія)
Вышыня здымак: 6 м
Традыцыйны промысел: Бортніцтва
Традыцыйны працэс: выпілоўка калоды-вулля са стойла (раней канешне высякалі сякерай).
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2025 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Осіпаў Іван, Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.