Кароценькі відэа-нарыс пра тое, як бортнікі выціскаюць воск і адначасова вырабляюць воскадавіны (оскодавіны), якія потым ідуць на прывабліванне пчол у вуллі і борці.
Такім чынам яшчэ шмат гадоў таму бортнікі "здабывалі" воск і працэс не змяніўся акрамя таго, што замест драўляных бочак і гарачых камянёў зараз можны выкарыстоўваць жалезны посуд. Але ад гэта сам працэс не змяняецца.
Ну дык, паляцелі:)
Перш-наперш трэба назапасіць суш (пустыя соты), соты з мёдам!, або камяк сотаў з выціснутым мёдам! - адным словам трэба сыравіна.
Другое - патрэбна добрая такая ёмістасць, каб туды змясцілася сыравіна і каб яна не была занадта цяжкай. Затым заліваем вады (зусім ня шмат, мо, якую 1/3 ёмістасці) і ставім на вагонь.
Чакаем і..... таго часу, калі на паверхні з'явіцца воск (паверхня стане залатой/жоўтай).
Пасля гэтага хутчэй бяжым па мех і ўліваем ў яго ўсю вадкасць з ёмістасці.
І вось тутака пачынаем выкрычваць або выціскаць воск з меха:) Трэба гэта рабіць хутка - але і акуратна - бо вада вельмі гарачая, а калі і воск трапае на скуру - то можна атрымаць апёкі.
Пасля гэтага няхітрага працэса - чакаем пакуль воск астыне - ён будзе на версе той ёмістасці, у якую выціскаўся воск.
Потым яго можна сабраць - вытапіць печ (але ня моцна горача) і гарачы воск разліць у кружкі (тыя самыя як было раней яшчэ 500 год таму - калі воск вывозіўся ў краіны Еўропы - "кругі воска").
Натисніть і підтримайте через PATREON
Слава Бджолі та бортнэ сосні, лезиву-жэні та пешні гострій, бору дуплистому, дубу широкому та Сліпоті в дуплі!
Культурна ініціатива
БРАТСТВО БОСИХ БОРТНИКІВ
маєте що писати - пишіть
ask@bortnictva.by
ПРИЄДНУЙТЕСЯ ДО ТРАДИЦІЇ
© 2025 Культурна ініціатива БРАТСТВО БОСИХ БОРТНИКІВ. Фото - Іван Осипов, Мікус Альфред. Всі права захищені.
Політика конфіденційності
Умови використання інформації
Умови використання файлів cookie