Бортницькі хроніки

Усе про бортників і бортництво ТУТЕЙШАЄ

Лезіва - адмысловая прылада бортнікаў

Мы зрабілі новы інтэрактыўны матэрыял пра адну з самых пазнавальных прылад ляснога бортніка — лезіва.

 

Лезіва выкарыстоўвалі, каб узбірацца на бортнае дрэва, фіксавацца на вышыні і працаваць каля борці. У розных мясцінах адна і тая ж прылада мела свае назвы: лезіва, плець, ліна, жэнь — і яшчэ дзясяткі лакальных варыянтаў. А вакол іх — лязіва, лезьво, лазіва, плеценіца, плецень, ліня, жынь і іншыя мясцовыя формы.

 

На інтэрактыўнай мапе можна паглядзець, дзе былі зафіксаваныя гэтыя назвы і як выглядаюць іх арэалы. Назвы населеных пунктаў мы свядома не публікуем.

 

А калі ў вашай мясцовасці гэтую прыладу называлі інакш — паведаміце нам. Праверым сведчанне і дададзім яго да матэрыялаў даследавання.

 

Даследаваць мапу: https://bortnictva.by/prylady-bortnika

Лезіва - традыцыйная прылада бортніцтва