Бортницькі хроніки

Усе про бортників і бортництво ТУТЕЙШАЄ

БОРТНІКІ УБАРЦКАГА ПАЛЕССЯ: СЕРЫЯЛ, ЯКІ РАСКРЫВАЕ ТАЯМНІЦЫ СТАРАЖЫТНАГА ПРОМЫСЛА (БОРТНІЦТВА)

 

Першы Бортны Канал абвяшчае прэм'еру ўнікальнага серыяла "Бортнікі Убарцкага Палесся", які распавядае пра жыццё і промысел спадчынных бортнікаў - пчаляроў, якія жывуць у гармоніі з дзікай прыродай.

 

Серыял складаецца з 11 серый, у якіх прадстаўлены 44 інтэрв'ю з бортнікамі і іх сям'ямі, якія распавядаюць пра сваю культуру, традыцыі, вераванні, звычаі і філасофію. Гледачы маюць унікальную магчымасць паглыбіцца ў свет бортніцтва. Гэта старажытная форма культурнага пчалярства, якая заснавана на глыбокім культурным кантэксце і з'яўляецца часткай нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і ЮНЕСКА.

Бортнікі Убарцкага Палесся

Кожны бортнік (і ня толькі бортнік) у серыяле - галоўны герой са сваім светаўспрыманнем, носьбіт традыцыйных ведаў і вялікага скарба сваёй уласнай сям'і, супольнасці і грамадства ў цэлым. Бортнікі распавядаюць пра свой промысел, прымаюць удзел у звычайных для сябе актыўнасцях - але схаваных ад большасці сучаснага грамадства. Прадстаўнікі гэтага промысла - адны з апошніх носьбітаў  традыцыйных ведаў і спадчыны сваіх дзядоў. Іх расповяды ўразяць вас сваёй яскравасцю і адкрытасцю.

 

Серыял быў створаны ў выніку шэрагу экспедыцый, якія праходзіла ў 2014, 2017-2018 гг. па Убарцкаму Палессю - гістарычнай частцы Полесья, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Экспедыцыі арганізоўвалі і прымалі ўдзел Рэгіна Гамзовіч (вялікі і кампетэнтны спецыяліст на матэрыяльнай культурнай спадчыны Палесся), Іван Восіпаў (папулярызатар і даследчык спадчыны бортніцтва, малады бортнік).

 

Серыял будзе паказаны на Першым Бортным Канале (https://youtube.com/@bortnictva), які з’яўляецца адзіным каналам як ўсходняй Еўропе, прысвечаным бортніцтву. Канал быў створаны ў 2016 годзе з мэтай папулярызацыі і захавання культуры бортніцтва, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (https://livingheritage.by/nks/7191/) і ў Сусветны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (https://ich.unesco.org/en/RL/tree-beekeeping-culture-01573).

 

Прэм'ера серыяла "Бортнікі Убарцкага Палесся" адбудзецца 6 сакавіка 2024 года на Першым Бортным Канале. Запрашаем усіх, хто цікавіцца бортніцтвам, пчоламі, этнаграфіяй, культурай і прыродай, да прагляду, абмеркаванню. 

 

Каб атрымаць больш інфармацыі і сачыць за выхадам серый, падпішыцеся на наш канал (https://youtube.com/@bortnictva), праз сайт https://bortnictva.by і сацыяльныя сеткі (facebook.com/bortnictva, instagram.com/bortnictvat.me/bortnictva, vk.com/bortnictva).

 

Спіс серый, гатовых для прагляду:

 

 

Кантактная асоба: 

Іван Восіпаў, культурная ініцыятыва развіцця традыцыйнага бортніцтва Братэрства Босых Бортнікаў, емэйл: ask@bortnictva.by