Бортницькі хроніки

Усе про бортників і бортництво ТУТЕЙШАЄ

Замоўны жанр багаты на згадкі, сюжэты і матывы, які ўжо не адно дзесяцігоддзе збіраецца этнографамі і фалькларыстамі. Навукоўцы сістэматызуюць і вывучаюць змест і формы. Але вось трапляюцца цікавыя помнікі замоўнага жанра.

 

Такім помнікам з'яўляецца адносна нядаўна знойдзены сшытак пчалярскіх замоў ад 1832 года, арыгінал якога знаходзіцца ў фондах музея Гомельскага палаца-паркавага ансамбля (там ён і быў яшчэ знойдзены ў 1990-х, але найбольш цікавасць да яго прыйшла пад час арганізацыі Выстаў "«Пчолачка гудзе, за сабой рой вядзе…» і «Ікона звалась свячою»). Канешне такія сшыткі ўжо былі вядомы і апісаныя ў свой час на старонках Магілёўскай старыны Еўдакімам Раманавым яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя.

 

Ужо ў наш час пра такія падобныя зборнікі замоў быў напісаны цэлы артыкул вядомай даследчыцай Таццянай Валодзінай (фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук. Займаецца пытаннямі народнай анатоміі і медыцыны беларусаў, даследуе міфалогію, замовы, народны каляндар, знакавую арганізацыю традыцыйнай карціны свету беларусаў. Аўтар сямі кніг, сярод якіх: «Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў» (1999), «Белорусский эротический фольклор» (2004), «Цела чалавека: слова, міф, рытуал» (2009). Навуковы рэдактар энцыклапедычнага зборніка «Міфалогія беларусаў» (2011).

 

Рукапiсныя зборнiкi пчалярскiх замоў былi шырока распаўсюджаны ў Расіi i Украiне.

Акрамя некананiчных малiтваў, замоў i магiчных прадпiсанняў адносна догляду за пчоламi такiя зборнiкi маглi ўключаць i кананiчныя малiтвы i псальмы, асобныя загалоўкi, якiя адсылаюць да багаслоўскай лiтаратуры. На тэрыторыi Расii пчалярскiя зборнiкi вядомыя з Саратаўскай, Казанскай, Яраслаўскай, Пермскай, Екацерынбургскай, Уладзiмiрскай губ., а таксама на Кубанi, у асноўнай колькасцi яны не датаваныя цi адносяцца да ХIХ в.

З украiнскiх земляў рукапiсы пчалярскiх замоў вядомыя з Карпатаў, Харкаўшчыны, Чарнiгаўшчыны, Кiеўшчыны, Палтаўшчыны, а найбольш раннi зборнiк, якi ўтрымлiвае замовы сферы бортнiцтва, датуецца 1707 г.

Другая ранняя калекцыя пчалярскiх замоў адносiцца к канцу XVIII ст. Паказальна, тэкст у гэтай калекцыi разбiты на раздзелы, якiя маюць назвы тыпу «Первая наоука», «Въторая наоука: на Аннино зачатие» i г. д. Верагодна, у якасцi аднаго з прататыпаў гэтых зборнiкаў выступаў рукапiсны помнiк “Сказание об науках ко пъчелам, аще кто хощет пчел водит(ь)”.

Але ж вяртаемся да зборніка пчалярскіх замоў з Гомеля, найбольш поўнае яго апісанне і даследванне было зроблена Галінай Нечаевай у сваім артыкуле "В пользу богохранимых пчёл. Рукопись 1832 г. из фондов Гомельского музея и языковая модель мира".

Ніжэй прыведзены скан-фота гэта зборніка, які і да гэтуль захоўваецца ў Гомельскім палаца-паркавым ансамблі.

Пчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовыПчалярскія замовы