Бортницькі хроніки

Усе про бортників і бортництво ТУТЕЙШАЄ

У канцы 2022 года выйшла чарговая кніга (выданне - складальнікамі выступілі Осіпаў І. і Гамзовіч Р.) пра беларускае бортніцтва, якое ў большай сваёй ступені падыходзіць для шкаляроў, падлеткаў, і канешне, дзяцей з дарослымі:)

Кніга - Лясное бортніцтва Беларусі

Невялікае па памеры выданне мае энцыклапедычны характар, але ўзбагачана і праілюстравана фотаздымкамі, малюнкамі, інфаграфікай і іншымі элементамі. Выданне цалкам прысвечана традыцыям і практыкам бортніцтва ў Беларусі, якое ў 2017 годзе было ўключана ў Нацыянальны Спіс нематэрыяльна-культутрнай каштоўнасці краіны, а ў 2020 годзе было ўпісана ў Рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Бортніцтва з’яўляецца пачатковай формай культурнага пчалярства і своеасаблівай формай догляду пчол, заснавана на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол-баровак у штучных дуплах – борцях, пазней у калодах-вуллях.

 

Кніга паступова ўводзіць чытача ў дзіўны і неверагодны свет бортніцтва са старажытнасці да сучаснасці. Выданне ўключае як гістарычныя часткі, так і апісанні практык, звычаяў, прылад, традыцый. Бо бортнікі захавалі і данеслі да нас багатую спадчыну, традыцыйныя практыкі, прафесійны слоўнік, абрады і традыцыі, звычаёвае права, народную медыцыну, кухню і іншыя элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры.

 

Кнiга прызначана для дзяцей i дарослых – ycix тых, хто цiкавiцца пытаннямi беларускай культуры i этнаграфii.

 

Асабіста ад сябе хачу выказаць вялікую падзяку ўсім тым людзям, якія звязаныя з бортніцтвам праз прафесійную дзейнасць, праз сваё жыццё, праз цікаўнасць да аўтэнтычнай культуры і традыцыі.