Бортницькі хроніки

Усе про бортників і бортництво ТУТЕЙШАЄ

Прыйшла вясна і бортніку вельмі шмат працы, ажно не хапае часу ўсё зрабіць. Гэта час, калі бортнік пачынае тварыць свае вуллі-калоды і борці-дупла, каб туды пасяліліся пчолы. Гэта адзін з самых адказных перыядаў для бортніка, бо ад таго, як правільна і якасна зроблена праца залежыць цэлы год, а ўвосень - "ўраджай".

 

Што толькі не было ў гэтым годзе: вясна з вадой (некаторыя рэчкі Палесся разліліся ў шырокія моры), снег пасярод дня, цеплыня і моцны вецер. Але ж якраз пад самага Юр'ю стала цяплець і нарэшце прырода пачала ажываць. То бортніку трэба спяшацца, каб пачысціць і затварыць свае вульлі. А часам прыходзіцца вуллі ставіць на свае месцы высока над зямлёй, каб скалля пабачыла яго і прывяла з сабой каралеву-матку са сваёй дружынай і сяброўкамі.

 

Ніжэй невялікі фота-рэпартаж, дзе будзе палескі конік, калода-вулей, дубы, дзеці і бортнікі.

Бортнік вязе калоду-вулей у лесКалода-вулей на возеКалода-вулей на возеКалода-вулей на возе заязжае ў лесКонь цягне калоду ў лесеБортнік цягне канём калоду-вулей у лесеКалода-вулей у лесеКалода-вулей гатовы падымацца на дрэваБортнік падымае на дрэва калоду-вулейБортнік падымаецца на дрэваКалода-вулей чакае свайго пад'ёма на дрэваБортнік на  дрэве і кіруе працэсам пад'ёма на дубПадчас працэса пад'ёма калоды-вулля на дубСумесная праца пры пад'ёме на дрэвеБортнік пачынае тварыць вулляБортнік творыць калодуБортнік націрае калодуБортнік чысціць калоду-вулей і творыць багномБортнік зачыняе снёт калоды-вулляБортнік на дрэве ля калоды-вулляАброк-ахвяра ля стойла (бортнай сасны)Бортнік лезе па стойлу да вулляБортнік на дрэвеБортнік на стойле ля калодыБортнік на саснеБортнік на лезіве на дрэвеБортнік вясной творыць вулейКалода на дрэве