Прылада бортніка
Адмысловая прылада для ўздыму на бортнае дрэва і працы на вышыні. З лезівам бортнік падымаўся да борці, фіксаваўся каля яе, а таксама падымаў прылады і іншыя патрэбныя рэчы.
Асноўная частка лезіва — скураная, канапляная або лыкавая вяроўка з сядзёлкай і драўляным крукам або пятлёй. Пісьмовыя згадкі пра лезіва вядомыя больш за 500 гадоў.



Геаграфія назваў
У розных рэгіёнах адна і тая ж прылада мела свае назвы. Выберыце асноўны тэрмін, каб паглядзець, дзе зафіксаваны яго варыянты.