Культура бортніцтва Беларусі: жывы каляндар традыцыі
Жывы каляндар бортніка паказвае гадавы цыкл пчалінай сям’і, сезонныя працы бортніка і народныя даты, абрады, прыкметы і назіранні, звязаныя з лясным бортніцтвам Беларусі. У цэнтры — натуральны рытм пчол: вясновы вылет і раенне, летняя цішыня, восеньскі догляд і зімовы клуб.
Выберыце дату на коле, каб убачыць стан пчол, працу бортніка і культурны кантэкст народнага календара — ад Саракоў і Аляксея Цёплага да Пакроваў, Каляд і Грамніц. Каляндар абапіраецца на этнаграфічныя крыніцы і лакальныя фальклорныя запісы, у тым ліку матэрыялы Убарцкага Палесся.
Жывы каляндар традыцыйнага бортніцтва
Сёння
Дапоўнім жывы каляндар разам
Ведаеце мясцовую прыкмету, назіранне ці аповед пра пчол у гадавым цыкле — пра вылеты, раенне, мёд, надвор’е або працу бортніка? Дашліце нам. Калі можаце, пазначце месца, ад каго запісана назіранне і да якой даты ці пары года яно адносіцца.