
Мы зрабілі новы інтэрактыўны матэрыял пра адну з самых пазнавальных прылад ляснога бортніка — лезіва.
Лезіва выкарыстоўвалі, каб узбірацца на бортнае дрэва, фіксавацца на вышыні і працаваць каля борці. У розных мясцінах адна і тая ж прылада мела свае назвы: лезіва, плець, ліна, жэнь — і яшчэ дзясяткі лакальных варыянтаў. А вакол іх — лязіва, лезьво, лазіва, плеценіца, плецень, ліня, жынь і іншыя мясцовыя формы.
На інтэрактыўнай мапе можна паглядзець, дзе былі зафіксаваныя гэтыя назвы і як выглядаюць іх арэалы. Назвы населеных пунктаў мы свядома не публікуем.
А калі ў вашай мясцовасці гэтую прыладу называлі інакш — паведаміце нам. Праверым сведчанне і дададзім яго да матэрыялаў даследавання.
Даследаваць мапу: https://bortnictva.by/prylady-bortnika
Нажимай и поддерживай нас на PATREON
Слава Пчеле и бортевой сосне, лезиву и острой пешне, дуплистому бору, широкому дубу и Слепету в дупле!

Культурная инициатива
БРАТСТВО БОСЫХ БОРТНИКОВ
Есть что написать - пишите
ask@bortnictva.by
СТАНОВИТЕСЬ ЧАСТЬЮ ТРАДИЦИИ
© 2026 Культурная иницыатива БРАТСТВО БОСЫХ БОРТНИКОВ. Фото - Осипов Иван, Микус Альфред. Все права защищены.
