У самым пачатку траўня ў госці да босага бортніка завіталі прадстаўнікі Філіяла Веткаўскага музея, з мэтай нарэшце высветліць для сябе розніцу калоды ад борці, а таксама паглядзець на жыццё-быццё невялікай вёскі Лоеўскага раёна.
За непрацяглы час змаглі прайсціся каля 10 кіламетраў, паглядзець на стан прыроднага наваколля: паглядзець на мурашоў, вужоў. І канешне, паглядзець на штодзённую працу бортніка ў жывым "эфіры".
Канешне, каб атрымаць усю асалоду і разумення працы патрэбна не дзень а тыдзень і больш знаходзіцца пры бортніку, аднак, і за адзін дзень атрымалася паглядзець на калоды, над якімі толькі распачата праца (12 калод), паглядзець на калоды, якая ўжо была незадоўга затворына.

Канешне памацаць сапраўдны бортны інструмант, а таксама прылады для пад'ёму на дрэва.
А самае галоўнае, паўдзельнічаць у тварэнні борці (сапраўднай той, старой, якая была прыродаю зробленая і ў якой жылі дзікія пчолы), паглядзець калоду на дрэве.
Але традыцыйнае бортніцтва ня можа складацца толькі з прылад, калод, борцей - яно таксама складаецца з наваколля і гісторыі (вуснай спадчыны).

Нажимай и поддерживай нас на PATREON
Слава Пчеле и бортевой сосне, лезиву и острой пешне, дуплистому бору, широкому дубу и Слепету в дупле!

Культурная инициатива
БРАТСТВО БОСЫХ БОРТНИКОВ
Есть что написать - пишите
ask@bortnictva.by
СТАНОВИТЕСЬ ЧАСТЬЮ ТРАДИЦИИ
© 2026 Культурная иницыатива БРАТСТВО БОСЫХ БОРТНИКОВ. Фото - Осипов Иван, Микус Альфред. Все права защищены.
