Прылада бортніка

Лезіва

Адмысловая прылада для ўздыму на бортнае дрэва і працы на вышыні. З лезівам бортнік падымаўся да борці, фіксаваўся каля яе, а таксама падымаў прылады і іншыя патрэбныя рэчы.

Асноўная частка лезіва — скураная, канапляная або лыкавая вяроўка з сядзёлкай і драўляным крукам або пятлёй. Пісьмовыя згадкі пра лезіва вядомыя больш за 500 гадоў.

25–70 м даўжыня Матэрыялы: скура, каноплі, лыка Часткі: сядзёлка, крук / пятля
Лезіва — вяровачная прылада бортніка з драўлянымі часткамі
Лезіва · агульны выгляд
Пляценне вяровачнай часткі лезіва
Пляценне
Драўляны элемент і пляценне лезіва
Драўляныя часткі
Лезіва на бортным дрэве
На бортным дрэве

Геаграфія назваў

Як называлі лезіва ў розных мясцінах?

У розных рэгіёнах адна і тая ж прылада мела свае назвы. Выберыце асноўны тэрмін, каб паглядзець, дзе зафіксаваны яго варыянты.

Месца фіксацыі сведчання