Bees rewilding
Прыродная тэрыторыя

Вялікае месца бортнай сілы

Праект па ўстойліваму развіццю экасферы і страрэнню прыроднага рэзервата

Трансляцыя бортнай традыцыі Беларусі ў адпаведнасці з традыцыйнымі падыходамі, тэхнікамі, ведамі; і стварэнне паўнавартаснага ўстойлівага рэзервата, як комплекса ўзаемасувязей прыроды і чалавека дзеля біяразнастайнасці, развіцця супольнасцей і інавацыйнага падыхода па карыстанню прадуктамі прыроднага і культурнага асяроддзя.

Бортнік у лесе

Вызначэнне

Традыцыйнае бортніцтва - сукупнасць ведаў, вераванняў, звычаяў, абрадаў, нормаў звычаёвага права, іншых форм духоўнай і матэрыяльнай культуры, набытых на працягу самастойнага развіцця на сваёй зямлі - як каштоўнасць, якая павінна транслявацца ў пакаленнях.

Мэта

захаванне, папулярызацыя, развіццё традыцыйнага бортніцтва і забеспячэнне пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі.

Філасофія і Падыход

Вяртанне пчалы ў звычайныя для яе ўмовы існавання (лясны і балотны біятопы) праз аднаўленне лепшых бортных традыцый і практык дзеля ўстойлівага развіцця і біяразнастайнасці.

Перайманне

Бортнік ідзе па лесу

Укараненне ведаў, вераванняў, лепшых падыходаў і спосабаў праз непасрэдны кантакт з настаўнікам (носьбітам, спадчынным бортнікам)

Перайманне навыкаў і практык пошуку месц, вырабу вулляў, працы з пчоламі і прыладамі

Самастойны ўдзел ва ўсіх працэсах
бортнага промысла: тварба, чыстка, догляд, глядзенне, праца з дрэвам і інш.

Непасрэдны ўдзел у Выцісканні воска, суканні свечак, вырабу васкадавін і тварбы

РЭКАнструкцыя

Бортнік ідзе па лесу

Супраца з выканаўцамі па рэканструкцыі традыцыйных жалезных прылад: Барта, Пешня, Цясло, Медарэз

Вяртанне тэхналогій працы са скурай і Выраба лезіва (пяньковага) і жэні скураной

Выраб бандарных ёмістасцей і лазьбеня з ліпавага луба традыцыйным спосабам

Выраб і развіццё традыцый сукання свечак; арганізацыя, ўдзел і захаванне абрада Брацкай свячы

ЭкспедыцыI

Бортнік ідзе па лесу

Удзел у 10+ экспедыцыях (комплексных і асабістых), у якіх былі наведаны 20+ населенных пунктаў. Агульная адлегласць склала 7000+ км. Агульная працягласць склала 60+ дзён экспедыцый. 

Удзел і фіксацыя усяго гадавога цыкла дзейнасці бортніка.

За гады экспедыцыйнай дзейнасці было праведзена больш за 50+ размоў і запісана 60+ гадзін аўдыё/відэа матэрыялаў

Адшуканы "Дуб Мінтус" - адзіны бортны дуб, які мае сваё імя: 4 гады пошукаў, 30 км пройдзеных сцежак і дарог пешшу.

Папулярызацыя

Бортнік ідзе па лесу

Актыўны ўдзел у прасоўванні тэмы бортніцтва ў грамадскую прастору: лекцыі і форумы (15+); міжнародныя канферэнцыі і форумы (9+); інтэрв'ю СМІ (10+); радыё-перадачы (9+); кнігі і выданні (3); дакументальныя фільмы і забаўляльныя перадачы (3+).

Агульны сацыяльны капітал складае 5000+ паслядоўнікаў у большасці сацыяльных платформ (Youtube, Instagram, Facebook, Vk, Viber, Telegram, Academia, Tik-Tok, X, Аднакласнікі)

Правядзенне нефамальных актыўнасцей: карпаратыўны сняданак, майстар-класы, падарожжы, лекцыі і інш.

Арганізацыя выставы пра традыцыйнае бортніцтва; са-арганізацыя першага форума бортнікаў і рэгіянальнага свята; удзел у стварэнні і развіцці адукацынага маршрута

Даследванне

Бортнік ідзе па лесу

Выданне першага ва Ўсходняй Еўропе Альманаха "Бортныя хронікі: усё пра бортнікаў і бортніцтва тутэйшае"

Збор і захоўванне экспедыцыйных і архіўных матэрыялаў.

Збор архіўнага этнаграфічнага і гістарычнага графічнага, аўдыё і відэа матэрыялаў. 

Стварэнне медыя-бібліятэкі "Вялікая бортная Бібліятэка", у склад якой уваходзяць відэатэка, фотатэка, артыкулы СМІ, зборнікі, гістарыяныя і этнаграфічныя кнігі, матэрыялы экспедыцый, аўдыётэка і інш.

Гравюра пра бортнікаў

РАзвiццё

Бортнік ідзе па лесу

Фіксацыя і вывучэнне бортніцтва ў межах лакальнай культуры: апытанне сведкаў, пошук рэальных месц і аб'ектаў: ужо сёння знойдзена 50+ бортных слядоў; сабраны этнаграфічны і гістарычны матэрыял пра бортніцтва ў межах лакальнай культуры.

Рэканструкцыя свячных абрадаў: "Брацкая свяча"; выцісканне воска і выраб свечак (суканне грамнічных і іншых свечак); абрад "свяча".

Ахова дзікіх пчол (слепета); выраб борцей/калод; развіццё рамёстваў звязаных з бортніцтвам (пляценне, дрэваапрацоўка і інш.)

Вяртанне пчалы ў натуральныя дзікія ўмовы існавання (стварэнне рэзервата дзікай пчалы паводле традыцый, практык і падыходаў традыцыйнага бортніцтва).

Бортнік усцягвае калоду