Tree-beekeeping Chronicles

Everything about local tree-beekeepers and tree-beekeeping

Мы завяршылі новую версію Жывога календара бортніка. Гэта не проста спіс свят і дат. Каляндар паказвае, як на працягу года змяняецца жыццё пчалінай сям’і, калі бортнік працуе, калі толькі назірае, а калі павінен пакінуць пчол у спакоі.

Жывы каляндар бортніка

 

На гадавым коле цяпер сабраны 22 каляндарныя кропкі і 5 перыядаў — ад Саракоў і Аляксея Цёплага да Пакроваў, Каляд і Грамніц. Побач — народныя прыкметы, песні, варажба, абрады і лакальныя матэрыялы Убарцкага Палесся.

Асновай сталі народныя календары Алеся Лозкі, У. Коваля і В. Новака, а таксама нашы палявыя фальклорныя запісы.

 

Галоўны герой календара ўсё ж не свята. Галоўная — пчала. А народны каляндар дапамагае ўбачыць, як чалавек калісьці чытаў той самы год разам з ёю.

І часам раптам адкрываецца вельмі цікавы культурны кантэкст.

 

На Аляксея:
«На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».

 

На Іллю ў песні:
«Па бару хадзіў, да пчолкі радзіў. На адной хвоі па пчолак двоі…»

 

На Пакровы:
«Як на Пакрова дождж ідзе, то бортнік скача, а пахар плача».

 

І тады народны каляндар перастае быць проста наборам старых свят. Ён становіцца яшчэ адным спосабам назіраць год.

 

Менавіта гэта мы і хацелі захаваць у Жывым календары: не «калі браць мёд», а як побач жывуць пчала, чалавек, лес і час.

Каляндар традыцыйнага бортніцтва