Tree-beekeeping Chronicles

Everything about local tree-beekeepers and tree-beekeeping

На нашым сайце з’явілася новая асветніцкая старонка пра бортныя знакі — асабістыя знамёны бортнікаў, якімі пазначалі ўласнасць, дрэвы з борцямі, калоды і прылады, а таксама карысталіся як асабістым подпісам.

Бортныя знакі - бортныя знамёна

Простыя рысы, крыжы, кружкі, дугі і іншыя графічныя элементы складаліся ў адметны знак, які быў звязаны з канкрэтным бортнікам і яго правамі. На новай старонцы можна паглядзець прыклады бортных знакаў, даведацца пра іх прызначэнне і пра тое, як такая графічная мова існавала ў традыцыі бортніцтва.

 

Асобная частка старонкі — генератар бортнага знака. Увядзіце беларускае імя, і яго літары ператворацца ў простыя графічныя элементы, з якіх складзецца сучасны асабісты знак.

 

Генератар не аднаўляе сапраўднае гістарычнае родавае кляйно. Гэта асветніцкі эксперымент, натхнёны формамі традыцыйных бортных знамёнаў, які дазваляе не толькі прачытаць пра іх, але і самому папрацаваць з гэтай графічнай мовай.

 

Паглядзець бортныя знакі і стварыць свой: https://bortnictva.by/bortnyja-znamiona