Бортныя хронікі

усё пра бортнікаў і бортніцтва тутэйшае

Я тутака нядаўна першую жывую трансляцыю зрабіў. Так, жывую:) але без аніводнага слова.

У такіх "жывых трансляцыя" я паўдзельнічаў двойчы: у 2015 і ў 2018 годзе.

 

У 2015 годзе спадчынны бортнік, мой настаўнік, вучыў мяне працэсу пад'ёма вулля на дрэва (прысвячэнне супольнай справай), у 2018 годзе падчас экспедыцыі здымкі гэтага працэса таксама за справай спадчыннага бортніка.

 

Пасля гэтага я разаджаны на подзьвігі падымаў свае першыя калоды-вуллі па... 6-9!! гадзін. А колькі памылак было, што прыходзілася амаль з пачатку пачынаць, або выпраўляць на месцы (на вышыні). І гэты час усё на дрэве і на дрэве - як вавёрка: туды-сюды.

 

Гэта я пра тое, з чаго пачынаецца бортніцтва - з вясновых клопатаў бортніка. Зрабіць калоду-вулей (загадзя было зроблена), павесіць яго на стойла і затварыць. Хаця зусім не з гэтага пачынаецца - але гэта іншая гісторыя і размова;)

 

Сутэстракайце! Дзьве з паловай гадзіны без цэнзуры - як бортнік падымае 12 пудовую калоду-вулей на дрэва і творыць.

 

Спадзяюся, што наступную жывую трансляцыю зраблю больш якаснай і дасканалай.

І раю глядзець на хуткасці ня менш за 2х:))

 

Калода-вулей на дубе

 

І канешне, хто яшчэ не падпісаны, то вітаю на сваім канале ў якасці гледачоў і падпісчыкаў.