Бортныя хронікі

усё пра бортнікаў і бортніцтва тутэйшае

Распавду я вам адну гісторыю: з чаго пачынаецца бортніцтва. Так, гэта доўгая гісторыя і яўнага адказу няма - гэта такое ж пытанне як і што было першае: яйка ці курыца.

 

Але я распавяду з чаго пачынаецца маё бортніцтва:)

З доўгай волі, вытрымкі і ўпартасці, і канешне з надзеі, і галоўнага пытання: ці жывуць у маім родным лесе пчолы?

 

Але ж гэтага не дастаткова, бо бортніцтва пачынаецца з устанаўлення глыбокай сувязі і ўкаранення ў свет прыроды. Бо ўзаемадзеянне адбываецца не выпадкова і не пад ціскам - а добрасумленным чынам і атмасферы ўзаемнай павагі.

 

І бортніцтва пачынаецца вясной - калі ўсе рухі і дзеянні накіраваны на непазнаны свет невядомага. Бо што зроблена сёння будзе мець вынік восенню, а можа і праз год, праз тры.

А потым бортніцтва паглынае і ўкараняе ў таемны свет, які раскрывае свой парадак і законы.

І канешне бортніцтва - гэта людзі, якія аддана і ўпарта з года ў год жывуць разам з пчоламі... А для мяне гэта настаўнікі, якім бязмерна ўдзячны і якія захавалі культуру суіснавання чалавека і леса.

Прапаную невялікі рэпартаж пра тое, чым займаецца бортнік вясной, толькі адзін з ягоных абавязкаў: сцягнуць калоду-вулей на стойла, затварыць і потым глядзець і ахоўваць свае ўваходы.

Ну і канешне загадка для тых, хто прачытаў тэкст да канца на фотаздымках ёсць момант варажбы бортніка.

Бортнік пад стойламБортнік па стойле творыць вулля-калодуКалода-вулей на бортнай сасне