А вы ведаеце якія кветкі для бортнікаў важныя?
Канешне ўсе, з якіх пчолы бяруць нектар і пылок.
Бортнікі разам з пчоламі ў гэты час, як закрасавала ліпа, цешацца тымі краскамі, якія пажыву даюць працаўніцам лясоў, балот і лугоў.
Я сабраў некалькі дзясяткаў кветак-мёдадайных, якія сустракаю ў сваіх бортных уваходах.
І заўсёды прыгадваю тое, што бортнікі кажуць: "Пчала са ўсіх цвяткоў бярэ мёд - толькі з канюшыны ня носіць". Але ж дадаю, што існуе яшчэ адна кветка, якая нектар дае - а пчолы яго не бяруць. Адгадаеце? Чакаю вашых адказаў - праз некалькі дзён напішу пра тую кветку.
І канешне бортнікі расказваюць пра тры кветкі: кожна з іх мае свой нораў - гэта багульнік, крушына і верас. Багульнік чысціць, крушына вясной дае мёд, а верас - восенню.
Цісні і падтрымлівай праз PATREON
Слава Пчале і бортнай сасне, лезіву-жэні і вострай пяшне, дуплістаму бору, шырокаму дубу і Слепету ў дупле!
Культурная ініцыятыва
БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ
Ёсць што пісаць - пішыце
ask@bortnictva.by
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ТРАДЫЦЫІ
© 2023 Культурная Ініцыятыва БРАТЭРСТВА БОСЫХ БОРТНІКАЎ. Фота - Мікус Альфрэд. Усе правы абаронены.